Синхронный кубок Республики Беларусь по ЧГК. Сезон 2003-2004

1 Тур, вопрос 13

У ЗША яго называюць "псiхам", "сюррэалiстам" i "еўрапейцам па духу". На пачатку яго самы вядомы шэдэўр правалiўся. I абурэнню амерыканскiх хатнiх гаспадынь проста не было межаў. Мяркуйце самi: ахвяра не грэбавала какаiнам i брудным сэксам, а персанажы твору, як апошнiя iнтэлектуалы, цытавалi Персi Бiшы Шэлi, да таго ж у фiнале зло трыумфуе над дабром, чаго ў ЗША не любяць. Супраць гэтага твору нават былi дэманстрацыi пратэсту. Iх удзельнiкi мелi плакаты, налепкi i майкi з надпiсам, якi хутка стаў устойлiвай абрэвiятурай: WKLP ("дабл ю" - "кей" - "эль" - "пi"). Расшыфруйце (па-ангельску альбо ў перакладзе) гэтую абрэвiятуру.